Азаранка сустрэнецца з першай ракеткай свету ў другім раўндзе «Ралан Гарос»
- 28.05.2019, 21:11
Беларуска згуляе з японкай Наомі Осака.
У матчы 1/32 фіналу «Ралан Гарос» спаборніцай беларускі Вікторыі Азаранкі (N43 ВТА) стане першая ракетка свету Наомі Осака, паведамляе pressball.by.
У стартавым паядынку японка не без цяжкасці адолела славачку Ганну-Караліну Шмідлову (90) з лікам 0:6, 7:6 (7:4), 6:1.