BE RU EN

Аналітыкі прагназуюць тэмп росту эканомікі Польшчы на ўзроўні 4,6%

  • 28.05.2019, 22:17

У такім выпадку Польшча застанецца ў спісе краін ЕЗ з эканомікай, што развіваецца найбольш хутка.

Тэмп росту эканомікі Польшчы сёлета можа скласці 4,6%. Такі прагноз падалі аналітыкі PKO Bank Polski. У такім выпадку Польшча застанецца ў спісе краін Еўрапейскага звязу з эканомікай, што развіваецца найбольш хутка, паведамляе «Радыё Польшча».

Аналітыкі адзначаюць, што польская эканоміка характарызуецца вельмі высокай устойлівасцю да вонкавых фактараў, што пагаршаюцца.

Кіраўніца групы макраэканамічнага аналізу PKO Bank Polski Марта Петка-Загаеўская сказала, што за эканамічны рост Польшчы сёлета будуць адказваць два асноўныя фактары: спажыванне і інвестыцыі. Яна адзначыла, што галоўныя рызыкі для польскай эканомікі звязаны з сітуацыяй у свеце - гандлёвымі высілкамі, брэксітам і праблемамі нямецкай эканомікі.

Апошнія навіны