Жыхар Гомеля не мог працаўладкавацца і жыў у лесе ў будане
- 30.05.2019, 10:07
Мужчыну выявілі вясной.
У Светлагорскім райвыканкаме адбыўся міжведамасны семінар у пытанні забеспячэння працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб, вызваленых з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, там і былі агучаныя факты, калі людзі, якія выйшлі з месцаў пазбаўлення волі, застаюцца без жылля, працы і нават без пашпартоў, паведамляе Progomel.by.
Без ўмяшання міліцыі іх не бяруць на працу нават прыбіральшчыкамі.
Вось кароткія вытрымкі з інфармацыйнай даведкі.
«Паводле хадайніцтва КВІ ЖАУС, 15.01.2019 грамадзянін К. заселены ў інтэрнат, там жа і часова зарэгістраваны да 20.01.2020. З мэтай садзейнічання ў працаўладкаванні грамадзянін К. быў накіраваны ва ўправу працы і занятасці. Ад управы працы 01.02.2019 ён быў накіраваны для працаўладкавання ў філіял «Гомельэнэргаспецрамонт» РУП «Гомельэнэрга» на вакансію - прыбіральнік тэрыторыі. Але ў працаўладкаванні яму было адмоўлена з фармулёўкай «неадпаведнасць кваліфікацыі».
Якая кваліфікацыя патрэбна прыбіральніку тэрыторыі, прасцей кажучы, дворніку - самі разумееце
Або вось яшчэ.
«Пры гутарцы ў КВІ АУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля з вызваленым 06.112018 з СІЗА-3 г. Гомеля грамадзянінам Д., 1975 г.н., устаноўлена, што ён не мае пашпарта, працаўладкавацца нікуды не можа, аднавіць дакумент не мае матэрыяльнай магчымасці, сталага месца жыхарства таксама не мае, пражывае ў лесе.
Пры выездзе на месца, названы грамадзянінам Д., выяўлена, што ў лесе недалёка ад Гомеля пабудаваны будан, абсталяваны стол для прыёму ежы, вогнішча для гатавання ежы.
Пракуратурай вобласці ў гэты ж дзень, 23.04.2019, праінфармаваны Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт аб неабходнасці надання дапамогі асобам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі».