Берасцейскае «Дынама» прайшло траціну чэмпіянату Беларусі ў футболе без параз
- 2.06.2019, 20:29
Сёння каманда з Берасця падолела «Слуцк».
Берасцейскае «Дынама» на выездзе падолела «Слуцк» у матчы 10-га тура чэмпіянату краіны - 3:1. У гасцей дублем адзначыўся форвард Дзяніс Лапцеў. Берасцейцы адзіныя ў вышэйшай лізе прайшлі траціну сезона-2019 без параз (+8 = 2-0) і з 26 баламі ўзначальваюць турнірную табліцу, у «Слуцка» шэсць балаў і перадапошняе месца, паведамляе "Прессбол".
Слуцк - ДЫНАМА Бр - 1:3
Слуцк. 2 чэрвеня. Гарадскі стадыён. 18.00.
Суддзі - А.Васілевіч (Мазыр), Д.Емельянчыкаў (Гомель), Д.Загарэльскі (Ворша).
Слуцк: Бранавец - Назаранка, Абубакар, Анюкевіч, Трубіла, Цімашэнка, Савасцьянаў (Бамба, 55), Бабко (к) (Ада, 70), Сямёнаў, Дудзік, Хотаў (Яцкевіч, 77).
Запасныя: Панкратаў, Чмырыкаў, Кібук, Акьям.
ДЫНАМА Бр: Гутар - Вераціла, Кікі, Дуартэ, Вітус, Кісляк, Наёк, Фамее (Савіцкі, 63), Мілеўскі (Паўлавец, 73), Няхайчык (к), Лапцеў (Хабленка, 81).
Запасныя: Паўлючэнка, Кацікас, Юзэпчук, Бабава.
Галы: 0:1 - Лапцеў (32). 0:2 - Няхайчык (52). 1:2 - Бамба (66, з пенальці). 1:3 - Лапцеў (80).
ПЕРАСЦЯРОГА: МІЛЕЎСКІ (35), КІСЛЯК (45).