У НХЛ «Фларыда» задрафтавалі Уладзіслава Калячонка
- 22.06.2019, 21:26
Беларускага хакеіста выбралі ў другім раўндзе драфту.
Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак абраны "Фларыдай" у другім раўндзе драфту НХЛ-2019, паведамляе "Прессбол".
"Пантэры" абралі беларуса пад агульным 52-м нумарам. Гэта найвышэйшы выбар для хакеіста з Беларусі на драфце з 2003 года, калі Андрэй Касціцын быў задрафтованы пад агульным 10-м нумарам.
Мінулы сезон Калячонак правёў у OHL, дзе выступаў за "Лондан" (1 матч, 1 (0+1) балаў) і "Флінт" (53 матчу, 29 балаў).