Пры пажары на расейскай падлодцы загінулі сем капітанаў першага рангу
- 2.07.2019, 21:17
Таксама ахвярамі сталі два Героі Расеі.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў на сустрэчы з кіраўніком Мінабароны Сяргеем Шайгу, што сярод загінулых пры пажары на глыбакаводным апараце былі сем капітанаў 1-га рангу, два Героі Расеі, паведамляе РБК.
Міністр абароны паведаміў правадыру дзяржавы пра здарэнне. «У адпаведнасці з вашымі папярэднімі дакладамі з 14 загінулых - сем капітанаў першага рангу, два Героі Расеі. Гэта вялікая страта», - сказаў Пуцін. Ён падкрэсліў, што экіпаж быў высокапрафесійным.
Прэзідэнт прынёс спачуванні сем'ям загінулых і даручыў Шайгу надаць ім дапамогу і падтрымку.