BE RU EN

У Маскве другі раз за дзень затрымалі супрацоўнікаў ФБК Собаль і Жданава

  • 27.07.2019, 20:41

Расейскіх апазіцыянераў ужо затрымлівалі раніцай.

Сілавікі ачапілі плошчу з двух бакоў і сталі затрымліваць тых, хто знаходзіўся ўнутры. Агулам, былі затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек, піша РБК.

На Трубнай плошчы затрымалі таксама дырэктара Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Івана Жданава і юрыста гэтай арганізацыі Любоў Собаль, якія заяўлялі пра ўдзел у выбарах у Масгардуму.

«Толькі што мяне затрымалі. Я выходзіла на Трубную, я зайшла на плошчу, і тут супрацоўнікі паліцыі ажыццяўляюць свае незаконныя дзеянні, затрымліваюць людзей, якія абсалютна мірна стаяць. Я цяпер у аўтазаку, пакуль нікуды не вязуць», - паведаміла Любоў Собаль. «Так, на Трубнай [затрымалі]. Ніякага сэнсу ў гэтым не было, людзі мірна стаялі. Я цяпер у аўтазаку. Затрыманняў мабыць будзе шмат», - заявіў дырэктар ФБК Іван Жданаў.

Апошнія навіны