BE RU EN

Юры Варонежцаў: У Гомельскай вобласці ёсць усяго тры-чатыры «чыстыя» плямы

  • 10.08.2019, 16:00

Збіраць грыбы і ягады ў Беларусі рызыкоўна.

Пра гэта напісаў у «Фэйсбуке» вядомы беларускі навуковец, вынаходнік, палітык і грамадскі дзеяч Юры Варонежцаў:

– Еду з лецішча. На ўзбочынах стаяць машыны грыбнікоў. Мясцовасць з забруджваннем больш за 1 кюры/км2

Нават пры забруджванні глебаў, блізкім да фонавага (0,1 – 0,2 Кі/км2), утрыманне цэзію ў некаторых грыбах можа перавышаць дапушчальны ўзровень (370 Бк/км2). Ды і ўзровень гэты чыста ўмоўна «дапушчальны». У нармальным прадукце радыеактыўнага цэзію не павінна быць увогуле! У крайнім выпадку – некалькі адзінак праз глабальныя выпадзенні.

Вось ужо сапраўды чалавечай прагнасці і тупасці няма мяжы!

Амаль палова (47%) з усіх правераных летась грыбоў, сабраных у лясах Гомельшчыны, апынулася з перавышэннем цэзію-137. Такі вынік радыяцыйнага кантролю. Залетась гэты паказнік быў 48,2%. Сярэдні, калі можна так сказаць, паказнік забруджвання грыбоў цэзіем склаў 689 Бк/км2, максімальны ўзровень – 31.193 Бк/км2. Менавіта такі забойны паказнік забруджвання быў зафіксаваны летась у ельскага чырвонагаловіка. Нараўлянскія ліскі паказалі больш за 8 тысячаў Бк/км2, калінкавіцкія – амаль 8 тысячаў Бк/км2, рагачоўскія і жлобінскія – больш за 5 тысячаў Бк/км2. Зафіксаваныя значныя перавышэнні ў лясных дарах не толькі з найбольш забруджаных Лельчыцкага, Веткаўскага, Камарынскага, Хойніцкага, Чачэрскага, Буда-Кашалёўскага лясгасаў, але і Рэчыцкага, Жыткавіцкага, Гомельскага, Васілевіцкага.

На Гомельшчыне ёсць усяго тры-чатыры «чыстыя» плямы, дзе можна збіраць грыбы і ягады без рызыкі апынуцца на стале ў хірурга-анколага.

Апошнія навіны