BE RU EN

У Шклове напісалі гімн агурку

  • 3.08.2019, 13:03

Гімн будзе выконвацца на мясцовым свяце.

У Беларусі з'явіўся гімн, які праслаўляў агурок. У ім ёсць такія радкі: «Славься, Великий ты наш огурец, славься, пупырчатый наш удалец!». Выконваецца твор на матыў Глінкі «Слаўся», піша marketing.by.

Гімн будзе выкананы на свяце Дзень агурка, які пройдзе ў Шклове 12 жніўня.

Шклоў ўважаецца за «агурковую сталіцу» Беларусі. Свята агурка адзначаюць тут з 2006 года. А ў 2007 годзе ў горадзе з'явіўся помнік агурку. Яго ўсталявалі насупраць гарадскога рынку.

Апошнія навіны