BE RU EN

Зяленскі падарыў вызваленым маракам кватэры ў Адэсе

  • 12.09.2019, 20:41

Таксама Зяленскі ўручыў украінскім маракам прэзідэнцкія гадзіннікі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 12 верасня сустрэўся з вызваленымі з палону ўкраінскімі маракамі і іх сем'ямі.

Зяленскі заявіў, што ўсе маракі атрымаюць ад дзяржавы жыллё ў Адэсе, з яго слоў, гэтае пытанне «ўжо вырашана». На сустрэчы ён таксама падарыў кожнаму з іх прэзідэнцкія гадзіннікі, піша УНІАН.

Маракі вярнуліся ва Украіну 7 верасня ў рамках абмену зняволенымі паміж Расеяй і Украінай у фармаце «35 на 35» чалавек.

Напярэдадні ўрад Украіны прыняў пастанову вылучыць кожнаму з вызваленых украінцаў па 100 тысяч грыўняў (больш за 4 тысячы даляраў).

Апошнія навіны