BE RU EN

У менскай службе ЖКГ распавялі, калі ўключаць ацяпленне

  • 21.09.2019, 19:00

Рашэнне павінен прыняць Менгарвыканкам.

Ацяпленне ў Менску ўключаць пасля таго, як сярэдняя тэмпература на працягу пяці дзён запар не будзе перавышаць 8°С. Пра гэта belsat.eu паведамілі ў адзінай дыспетчарскай службе ЖКГ Менску.

«Ацяпленне будзе падлучанае пасля таго, як адпаведную пастанову прыме Менгарвыканкам. Усё залежыць ад надвор'я. Калі сярэдняя тэмпература будзе не вышэй за 8 градусаў на працягу 5 дзён, прымаецца пастанова пра пачатак ацяпляльнага сезону», - адзначылі ў дыспетчарскай службе.

Пры гэтым не ўсе жылыя памяшканні атрымаюць ацяпленне адначасова. Якое месца займае ваш дом у чарзе на пачатак ацяпляльнага сезона, можна даведацца ў ЖКГ.

На гэтым тыдні сярэднясутачная тэмпература ў Менску была 16 верасня - 14,3°С, 17 верасня - 10,9°С, 18 верасня - 7,9°С, 19 верасня - 8,6°С, 20 верасня - 6,2°С.

Раней у інтэрв'ю СТВ намеснік галоўнага інжынера эксплуатацыі філіяла «Менскія цеплавыя сеткі» РУП «Менскэнэрга» Андрэй Жышка казаў, што наўрад ці да пачатку кастрычніка будуць умовы для ўключэння ацяплення.

«Пачатак кастрычніка ўжо ідзе падключэнне першай групы спажыўцоў: дзіцячыя садкі, школы, бальніцы. Ёсць яшчэ пару тыдняў для таго, каб вырашыць пытанні, сабраць працоўную зімовую схему, але самае галоўнае, што з панядзелка можна падвесці рысу - рамонтная кампанія, звязаная з выпрабаваннямі сетак, будзе завершаная», - адзначыў ён.

Апошнія навіны