Самалёт, які ляцеў з Менска ў Багдад, развярнуўся ў раёне Бранска
- 27.09.2019, 21:27
Самалёт вярнуўся ў Беларусь.
27 верасня а 16 гадзіне з Менска ў Багдад вылецеў самалёт «іракскіх авіяліній». Як паказвае сэрвіс Flightradar24.com, у раёне Бранска самалёт разгарнуўся і паляцеў назад у Менск, паведамляе tut.by.
У прэс-службе Менскага аэрапорта не змаглі пракаментаваць прычыны, з якіх рэйс вярнуўся ў Беларусь. Афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі заявіў, што дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася. Вядома, што рэйс ажыццяўляўся на самалёце Boeing 737.
«Ірацкія авіялініі» - нацыянальны перавозчык Ірака, найбуйнейшая авіякампанія краіны. Пералёт па маршруце Менск - Багдад - Менск ажыццяўляецца з 2017 года.