BE RU EN

Беларускім кампаніям рассылаюць лісты са шкодным зместам

  • 29.09.2019, 20:34

У выніку знаёмства з іх зместам кампутары блакуюцца.

Новую схему распаўсюджвання шкоднага праграмнага забеспячэння выявілі праваахоўнікі, паведамляе Office Life.

Зламыснікі рассылаюць на электронныя скрыні кампаній лісты. У выніку знаёмства з іх зместам кампутары блакуюцца.

Усе паведамленні адпраўляюцца ад імя дзяржаўных органаў і арганізацый. Назвы старонак або абрэвіятуры ўтрымліваюцца ў назвах паштовых скрынь, з якіх паступаюць паведамленні, паведамляецца ў тэлеграм-канале прэс-сакратара МУС Беларусі.

Так, ад імя Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з адрасу «informirovanie.mart@tut.by» ашуканцы накіроўвалі паведамленні аб уключэнні ў план выбарачных праверак.

Апошнія навіны