BE RU EN

Відэафакт: Марш памяці ахвяраў у Бабіным Яры адбыўся ў Кіеве

  • 29.09.2019, 21:49

Гэта ўжо чацвёрты Марш памяці, які праходзіць у Кіеве.


Notice: Undefined offset: 1 in /var/www/application/classes/BL/SiteEngineAmp.class.php on line 186

У Кіеве адбыўся Марш памяці, прысвечаны трагедыі габрэйскага народа, якая адбылася ў 1941-1943 гадах у Бабіным Яры.

Пра гэта паведамляе сensor.net

Традыцыйна некалькі соцень удзельнікаў Марша памяці, сярод якіх прадстаўнікі розных абласцей Украіны, прайшлі ад кінатэатра «Кіеўская Русь» да мемарыяла «Бабін Яр» (Менора). Такім чынам, удзельнікі маршу прайшлі дарогай, якой габрэяў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў вялі на масавыя расстрэлы 29 і 30 верасня 1941 года.

«Кожны год мы ідзем той жа дарогай, якой прайшлі яны. Яны ішлі на смерць, мы - каб напоўніць будучыя пакаленні разуменнем каштоўнасці кожнага жыцця», - напісалі на старонцы маршу ў Facebook.

Гэта ўжо чацвёрты Марш памяці, які праходзіць у Кіеве.

Бабін Яр - урочышча ў паўночна-заходняй частцы Кіева. З верасня 1941 і да канца верасня 1943 года Бабін Яр быў месцам рэгулярных расстрэлаў і пахаванняў, якія праводзілі органы нацысцкай паліцыі бяспекі войскаў Гітлера. Ахвярамі гітлераўцаў у першую чаргу сталі габрэі, ромы, савецкія ваеннапалонныя, украінскія нацыяналісты, пацыенты кіеўскай псіхіятрычнай лякарні. Паводле розных падлікаў, у Бабіным Яры забілі ад за 70 000 да 200 000 мірных жыхароў і ваеннапалонных.

Фота/відэа - Алег Багачук

Апошнія навіны