BE RU EN

Леанід Заіка: У беларусаў наогул вочы павінны быць вытарашчаны

  • 3.09.2019, 21:42

Эканаміст каментуе страхі расейцаў і ўрокі для Беларусі.

«Левада-цэнтр» агучыў свежыя звесткі апытання, якія прынеслі, як адзначаюць расейскія аглядальнікі, адразу некалькі сенсацый. Цяпер беднасці ў Расеі асцерагаюцца амаль утрая больш, чым у познім СССР - гэта адзін з галоўных страхаў для 36% расейцаў. Таксама вярнуўся страх перад войнамі, паведамляе «Салiдарнасць».

Беларускі эканаміст робіць выснову, чаго павінны асцерагацца беларусы.

- Страх быць бедным у Расеі цяпер - гэта не проста мала есці і дрэнна жыць, а страх быць чалавекам другога гатунку. Гэта натуральна, - разважае Леанід Заіка ў праграме «На Примусе». - Што тычыцца іншых страхаў расейцаў, то 30 гадоў таму Расея ўспрымалася, як братэрская краіна. Цяпер Расея - гэта Дагестан, Чачня, гэта падрывы, пярэваратні ў пагонах, агіднасці наменклатурных мільярдэраў...

У беларусаў наогул вочы павінны быць вытарашчаныя, што, хлопцы, з кім мы тут «аб'ядноўваемся»? Паглядзіце, што там робіцца. Таму давайце трошкі працэс «аб'яднання» прытармозім.

Апошнія навіны