BE RU EN

У Санкт-Пецярбургу дэпутаты замянілі партрэт Пуціна на фота Сахарава

  • 30.09.2019, 21:43

Рашэнне было прынятае аднагалосна.

У Санкт-Пецярбургу дэпутаты муніцыпальнага сходу раёна Ліцейны на першым пасяджэнні пасля выбараў прынялі пастанову адмовіцца ад размяшчэння ў зале пасяджэнняў партрэтаў «жывых палітычных дзеячаў». Гэта значыць, што ў зале будзе зняты партрэт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, паведамляе svoboda.org.

Замест яго дэпутаты наважылі змясціць у зале партрэт акадэміка Андрэя Сахарава «як знак павагі да барацьбы за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека».

Пастанова была прынятая аднагалосна. У пасяджэнні не ўдзельнічалі прадстаўнікі «Адзінай Расеі», якія паводле вынікаў выбараў страцілі большасць у савеце. Яна ў партыі «Яблык».

Раней муніцыпальныя дэпутаты ў Фрунзенскім раёне, дзе большасць атрымала «Партыя Росту», знялі са сцяны партрэты Пуціна і губернатара Аляксандра Беглова. Іх, зрэшты, пасля павесіў у сябе ў кабінеце кіраўнік муніцыпальнай акругі.

Апошнія навіны