BE RU EN

Авіяэкспэрт: Іран гатовы ахвяраваць пешкай

  • 11.01.2020, 21:32

Пасля прызнання Тэгерана тэхнічнае расследаванне шмат у чым траціць сэнс.

Расейскі авіяэкспэрт Вадзім Лукашэвіч разабраў сітуацыю з падбітым іранскай сістэмай СПА пасажырскім самалётам "Міжнародныя авіялініі Украіны".

Ягоныя словы падае сайт censor.net.

Паводле ягоных слоў, улады Ірана ў сваім прызнанні аб катастрофе самалёта МАУ не абышліся без хлусні. Гэта тычыцца перш за ўсё абвінавачванняў ЗША ў правакацыях.

"Іран выявіўся значна больш разумным (хітрым) і прадбачлівым за Расею, чый "Бук" са складу 53-й зенітна-ракетнай брыгады 20-й агульнавайсковай гвардзейскай арміі Заходняй вайсковай акругі збіў 17 ліпеня 2014 года рэйс МН17 "Малайзійскіх авіяліній" з украінскай тэрыторыі. Іран дакладна ўзважыў усе "за" і "супраць" варыянту прызнання віны за ненаўмыснае знішчэнне лайнера з выплатамі кампенсацый "цяпер" супраць глухога непрызнання нічога з вельмі вялікімі праблемамі "потым", - адзначае экспэрт.

Як ён перакананы, галоўная мэта Ірана - ўладанне ядзернай зброяй, і дзеля яе можна і "ахвяраваць пешкай" - прызнаць загубу лайнэра.

Лукашэвіч адзначае, што пасля прызнання Тэгерана тэхнічнае расследаванне шмат у чым траціць сэнс.

"Прызнанне Іранам сваёй віны - гэта спосаб закрыць тэму пераводам справы з міжнароднага на ўнутраны, закрыты і кантраляваны Іранам ўзровень, а выплата кампенсацый - прымальная для Ірана плата за гэта. Расеі, дарэчы, гэтага вельмі б хацелася - як ужо заявіў кіраўнік Камітэта міжнародных спраў Рады Федэрацыі Канстанцін Касачоў", - падкрэсліў экспэрт, здзівіўшыся словам таго, што" ўсім старанам варта атрымаць навуку з гэтай трагедыі".

Дырэктыўная віна Ірана за незакрыццё паветранай прасторы відавочная, упэўнены Лукашэвіч.

"Нават калі цябе справакавалі, забіў ты з уласнай дурасці. Падобную сітуацыю мы бачым і ў справе МН17: у той час як Расея абвінавачвае Украіну ў маральнай адказнасці ў незакрыцці паветранай прасторы над зонай АТА, судзіць будуць Расею за тое, што яе "Бук" збіў малайзійскі "Боінг", забіўшы 298 чалавек на яго борце. Адчуйце розніцу. І звярніце ўвагу, што ў нас з афіцыёзу ніхто нават ні каўкнуў пра віну Ірана за незакрыццё паветранай прасторы - мяркую, што і пытанне з украінскай адказнасцю ў ліпені 2014 года з гэтага часу закрытае, занадта ўжо відавочна Іран вініваты", - звярнуў увагу Лукашэвіч.

Ён заявіў, што калі Расея прызнае віну ЗША ў эскалацыі напружанасці ў іранска-амерыканскіх стасунках, "то тады трэба прызнаць і нашу маральную адказнасць за пастаўкі зброі поўным боўдзілам, здольным збіваць цывільныя самалёты на вылеце з уласнага аэрапорта". "Мы рэальна дапамагаем зброяй усякаму міжнароднаму падонню - рэжымам, якія, паводле нашага прыкладу, і самі не жывуць, і не даюць жыць іншым. Цяпер іранцы "абновяць свае сістэмы СПА, каб прадухіліць такія "памылкі" ў будучыні". То бок закупяць у нас новыя, больш ім ніхто не прадасць. Што там Касачоў казаў пра "навуку з гэтай трагедыі"? Навука - гэта не пра нас. І таму выпадковыя людзі гінуць ад нашай зброі, якая пастаўляецца розным вырадкам па ўсім свеце" , - піша Лукашэвіч.

На ягоную думку, ЗРК "Тор-М-1" быў пераведзены ў аўтаматычны рэжым на час ранішняга намаза. Комплекс выявіў паветраную цэль, якая ляцела ў яго кірунку, не адказаў на запыт "свой-чужы" і зрабіў старт. "Калі я маю рацыю - нікога не пакараюць", - мяркуе экспэрт.

Апошнія навіны