BE RU EN

Саўка ды Грышка: Няўжо меркаваў ты, што вечна ў нас будзе дармовая нафта?

  • 15.01.2020, 21:29

Герояў Лявона Вольскага моцна хвалюе крызіс з пастаўкамі расейскай нафты ў Беларусь.

Вiдэа публiкуе «Радыё Свабода».

Саўка:

Хацелася дагаварыцца,

Но вот пачэму-та ня вышла.

Ўсягда палучалася быццам,

Но шчас нас ніхто не услышаў.

Грышка:

А як жа ты думаў, старэча?

Усё мусіць скончыцца раптам.

Няўжо меркаваў ты, што вечна

Ў нас будзе дармовая нафта?

Разам:

Нафта! Нафта патрэбна нам так.

Нафта! Нафта патрэбна нам так.

Саўка:

Всё была бяз шуму і пылі,

І ўдруг нам сьвіньню падлажылі.

Грышка:

Мы самі ўсё гэта зрабілі,

Мы самі ўсё заслужылі.

Разам:

Нафта! Нафта патрэбна нам так.

Нафта! Нафта патрэбна нам так.

Апошнія навіны