Белгідрамет: Kліматычная зіма ў Беларусі пакуль не надышла
- 5.01.2020, 21:15
Мінулы снежань быў анамальна цёплым.
Tэмпература паветра перавысіла норму на 5,2°С. Кліматычная зіма ў краіне яшчэ не надышла. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет.
- У сувязі з анамальна цёплым надвор'ем у снежні ўстойлівы пераход сярэднядзённай тэмпературы паветра праз 0°C у бок паніжэння пакуль не адбыўся, г.зн. кліматычная зіма не надышла, - інфармуе Белгідрамет.
Тэмпература паветра ў сярэднім у краіне склала плюс 1,9 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 5,2 градуса. Са звестак спецыялістаў, асабліва цёплай выдалася трэцяя дэкада месяца, сярэдняя тэмпература паветра якой апынулася вышэй за кліматычную норму на 6,5°С. Такія паказчыкі адзначаюцца ўпершыню за апошнія 40 гадоў.
У ранжаваным шэрагу ад самага цёплага да самога халоднага снежань 2019 года заняў 2-е месца пасля снежня 2006 года.
Багаты мінулы месяц быў і на ападкі - іх выпала 107% за кліматычную норму. Больш за ўсё ападкаў выпала на тэрыторыі Віцебскай вобласці - 70 мм, або 143% за кліматычную норму. Менш за ўсё - у Берасцейскай вобласці - 39,1 мм (89% за кліматычную норму).