Вячэрнія акцыі становяцца ўсё больш маштабнымі
- 10.10.2020, 21:26
Менчукі рыхтуюцца да нядзельнага Маршу.
Telegram-канал «Хартыя-97» адзначае, што вячэрнія акцыі ў менскіх дварах становяцца ўсё больш маштабнымі. Сёння традыцыйныя акцыі праходзяць у Шабанах, Каменнай горцы.
Адзначым, што заўтра а 14:00 у Беларусі пройдзе Марш Гонару. Шэраг апазіцыйных палітыкаў і Telegram-каналаў заклікаў беларусаў выйсці на вуліцы сваіх гарадоў.