Папулярны лекар назваў адзіны дзейсны спосаб лекавання COVID-19
- 21.11.2020, 12:50
Лекаванне вірусных інфекцый адрозніваецца ад лекавання бактэрыялагічных.
Антыбіётыкі не могуць вылечыць вірусную пнеўманію. У той самы час пры вірусе яны не памяншаюць, а толькі павялічваюць ускладненні.
Пра гэта, а таксама пра тое, што ж рабіць пры захворванні на COVID-19, расказаў вядомы лекар Яўген Камароўскі, паведамляе tsn.ua.
Ён падкрэсліў, што лекаванне вірусных інфекцый адрозніваецца ад лекавання бактэрыялагічных. Паводле ягоных словаў, большасць ВРВІ і грыпу праходзіць без антыбіётыкаў.
"У нас ёсць вельмі абмежаваная колькасць супрацьвірусных прэпаратаў. Для большасці іх яшчэ не прыдумалі. Датычна каранавірусу, пакуль лекаў, якія могуць забіваць узбуджальніка хваробы, няма. Некаторыя сродкі прадэманстравалі вельмі памяркоўную рэакцыю, але іх рэкамендуюць не ўсім", – сказаў Камароўскі.
Ён падкрэсліў, што пры віруснай інфекцыі галоўная задача – дапамагчы арганізму самастойна справіцца з хваробай. Важна не дапусціць дэфіцыту кіслароду, забяспечыць у памяшканні паветраабмен, не дапусціць дэфіцыту вадкасці ў арганізме і энэргетычнай недастатковасці.
"Гэта значыць, часам піць салодкую вадкасць або капаць растворы глюкозы. Як высветлілася, пры каранавірусе вельмі істотны момант – гэта парушэнне згортвання крыві. З вірусам мы нічога зрабіць не можам. Наша імунная сістэма без пабочнай дапамогі спраўляецца з вялікай колькасцю інфекцый, у тым ліку, з віруснымі", – дадаў лекар.
Ён параіў не нервавацца і стварыць умовы, якія дапамогуць імуннай сістэме. "Лекаваць – гэта не прымаць лекі, а ствараць нармальныя ўмовы. Апраніцеся цяплей, тэмпература ў доме 18–20 градусаў, вільготнасць – 40–60%, праветрыванне, увільгатненне насавых уваходаў солевымі кроплямі, багатае піццё. Калі адчуваеце дыхавіцу – звяртайцеся да лекара" – сказаў Камароўскі.