BE RU EN

У нядзелю а 14-00 збіраемся ў самым вялікім двары Менска - Плошчы Незалежнасці

  • 21.11.2020, 22:21

У рэгіёнах - каля выканкамаў.

Нядаўна кіраўнік «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што «трэба ўцягнуць у агульнанацыянальны дыялог як мага больш беларусаў». Нам вельмі спадабаліся словы «ўцягнуць як мага больш беларусаў».

Мы даўно гатовыя не толькі да абстрактнага дыялогу, а да канкрэтных перамоў. Таму мы 20 лістапада заклікалі Андрэйчанку, старшыню Савета міністра Галоўчанку і старшыню Менгарвыканкама Кухарава прыйсці на плошчу Незалежнасці ў Менску 22 лістапада а 14.00 для прамых перамоваў з народам. Менавіта на плошчы Незалежнасці знаходзяцца будынкі Дома ўрада, парламента і Менгарвыканкама, піша тэлеграм-канал Баста!

Мы ўважаем, што выхаду краіны з крызісу дапаможа развязанне трох пытанняў:

- адстаўка Лукашэнкі, які саступіў выбары;

- вызваленне палітвязняў;

- правядзенне новых свабодных выбараў.

Мы таксама гатовыя выслухаць прапановы чыноўнікаў.

У нядзелю 22 лістапада а 12-00 збіраемся ў сваіх дварах, вырашаем раённыя справы і думаем, як лепш за ўсё дабрацца да цэнтра горада.

А 14-00 з розных бакоў выходзім на самы вялікі двор Менска - плошчу Незалежнасці. Падыходзім з розных бакоў. Калі хтосьці будзе нас пытацца, куды мы ідзем, мы гучна адказваем: «Перамовы! Мы ідзем на перамовы!».

У рэгіёнах перамовы будуць праходзіць таксама 22 лістапада а 14-00.

Жыве Беларусь!

Апошнія навіны