BE RU EN

ЕЗ можа зацвердзіць першую вакцыну ад COVID-19 да канца года

  • 1.12.2020, 20:54

Гэта будзе вакцына фармацэўтычных кампаній Pfizer і BioNTech.

Еўрапейскія органы рэгулявання могуць зацвердзіць першую вакцыну ад COVID-19 яшчэ да канца 2020 года. Гэта будзе вакцына фармацэўтычных кампаній Pfizer і BioNTech.

Пра гэта заявіла Агенцтва Еўрапейскага звязу лекавых сродкаў, паведамляе AP.

Паведамляецца, што агенцтва плануе на 29 снежня нараду, на якой вырашыць, ці дастаткова звестак пра бяспеку і эфектыўнасць вакцыны для яе зацвярджэння. А ўжо 12 студзеня адпаведную працэдуру можа прайсці вакцына кампаніі Moderna.

AP падкрэслівае, што гэтыя часовыя рамкі азначаюць, што вакцыны будуць адобраны спачатку ў ЗША і Вялікабрытаніі.

Нагадаем, сёння Pfizer і BioNTech падалі заяўку на выкарыстанне вакцыны ад COVID-19 у Еўропе. Кампаніі таксама папрасілі разгледзець заяўку ў паскораным рэжыме. Паводле звестак клінічных выпрабаванняў, іх вакцына паказала эфектыўнасць на ўзроўні 95%.

Апошнія навіны