Затрыманы выдавальны рэдактар Onliner Мікалай Градзюшка
- 13.12.2020, 20:29
Яго затрымалі непадалёк ад дома ў Менску.
У Беларусі ўпершыню з 9 жніўня нядзеля абышлася без перапынкаў у дзейнасці інтэрнэту і закрыцця станцый сталічнага метро. Але не абышлося без іншай непрыемнай традыцыі - затрыманняў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" падрахоўвае спісы, у якіх ужо значыцца больш за 200 затрыманых. Сярод іх – выдавальны рэдактар Onliner Мікалай Градзюшка. Яго затрымалі непадалёк ад дома ў Менску, на вуліцы Чачота. Гэтую інфармацыю пацвердзіла Мікалаева жонка.