Аўстралія пакінула частку Кітая без святла
- 21.12.2020, 21:28
Кітай пачаў канфлікт з Аўстраліяй у кастрычніку.
Некаторыя кітайскія гарады ўвялі абмежаванні на спажыванне электрычнасці праз недахоп тэрмальнага вугалю. Яго дэфіцыт адбыўся праз гандлёвы канфлікт з Аўстраліяй. Краіна з'яўляецца адным з найбуйнейшым пастаўшчыкоў вугалю ў КНР, піша Financial Times. Фактычна Аўстралія пакінула частку правінцый без электрычнасці, улады наважылі адключыць яе з эканоміі.
Кітайскія заводы і станцыі залежаць ад аўстралійскага вугалю. Цяпер яны адчуваюць праблемы і шукаюць альтэрнатыву. Запасы вугалю ў краіне ўпалі да двухгадовага мінімуму, а цэны на яго ўзляцелі на 60 адсоткаў. У снежні ўлады правінцыі Хунань заявілі, што ўстановы скароцяць спажыванне электрычнасці дзеля эканоміі, а вулічнае асвятленне ў гарадах будуць адключаць на ноч. У горадзе Чанша наважылі спыніць электразабеспячэнне ліфтаў.
Кітай пачаў канфлікт з Аўстраліяй у кастрычніку, пасля таго, як апошняя заклікала да міжнароднага расследавання паходжання каранавіруса. У лістападзе Пекін наважыў спыніць закупку ў Аўстраліі як мінімум сямі таварных катэгорый.
Таксама Кітай павысіў мыты на аўстралійскія віны. Улады назвалі гэта зруйнавальным ударам і падалі скаргу ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА).