У Менску, Гародні і Берасці затрыманыя больш як 300 удзельнікаў акцый пратэсту
- 6.12.2020, 20:51
Пратэсты ў Беларусі не сціхаюць са жніўня.
У нядзелю ў шэрагу гарадоў Беларусі прайшлі традыцыйныя ўжо акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра "Вясна", да вечару ў Менску, Гародні і Берасці былі затрыманыя 215 чалавек. У іх ліку – некалькі журналістаў агенцтва БелаПАН і журналістка агенцтва "Інтэрфакс-Захад".
У сваю чаргу ГУУС Беларусі паведаміла пра тое, што затрыманыя больш як 300 чалавек.