Кіраўніка БНФ затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы
- 8.02.2020, 21:09
Машыну Рыгора Кастусёва трымаюць на мяжы ўжо дзве гадзіны.
Машыну з беларускай дэлегацыяй, якая вярталася з канферэнцыі «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі», якая праходзіла ў Кіеве, беларускія памежнікі затрымалі на памежным пераходзе Новая Гута.
У аўто знаходзіліся старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сябра Партыі БНФ Ігар Лялькоў і актывісты руху салідарнасці «Разам», паведамляе «Радыё Свабода».
«Сёння мы яшчэ былі запрошаныя ўкраінскім бокам на «бандэраўскія чытанні», - сказаў Рыгор Кастусёў па тэлефоне, знаходзячыся больш чым дзве гадзіны на памежным пераходзе. - Украінскую мяжу мы перайшлі без пытанняў, а на беларускім баку ў нас знайшлі праграмы гэтых мерапрыемстваў і не могуць разабрацца, што з намі зрабіць. Нават у прыбіральню вадзілі пад канвоем».