BE RU EN

Літва арганізавала для беларусаў гуманітарны калідор на мяжы

  • 21.03.2020, 21:13

У пэўных пунктах пропуску мяжу можна перасячы пешшу.

Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў гэты момант у Літве, могуць вярнуцца дадому, скарыстаўшыся транзітным гуманітарным калідорам да нуля гадзінаў паводле літоўскага часу 23 сакавіка, паведамляюць naviny.by са спасылкай на Дзяржпамежкамітэт.

Да пазначанага часу перасячы мяжу можна ў пешым парадку ў пунктах пропуску «Мядзінінкай» – «Каменны Лог», «Шальчынінкай» – «Беняконі» і «Райгардас» – «Прывалка».

Аналагічна ў пешым парадку праз пэўныя пункты пропуску могуць вярнуцца дадому беларускія грамадзяне, якія цяпер знаходзяцца ў Латвіі і Польшчы.

Экстраную дапамогу з выездам і неабходную кансультацыю можна атрымаць у консульскіх установах Беларусі ў названых дзяржавах, падкрэслілі ў Дзяржпамежкамітэце.

Апошнія навіны