Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $18 за барэль
- 21.04.2020, 22:55
WTI - ніжэй за $7.
Кошт ф'ючэрса нафты маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2020 года на лонданскай біржы ICE падае амаль на 30%. На момант публікацыі мінімальны кошт склаў $17,52 за барэль.
Апошнім разам Brent прадаваўся танней за $18 за барэль у студзені 2002 года.
Чэрвеньскія ф'ючэрсы на паўночнаамерыканскую WTI таксама паскорылі падзенне да 68,2%, у моманце дасягаючы адзнакі $6,5 за барэль.