BE RU EN

Еўрапейскія кошты на газ сталі ніжэйшымі, чым расейскія

  • 21.04.2020, 21:35

Мацней за ўсё газ патаннеў у Вялікабрытаніі.

Зафіксавана, што кошт газу на брытанскім хабе на 16 даляраў меншы, чым у Расеі, а на таргах TTF - набліжаецца да расейскага кошту. Пра гэта паведамляе «Интерфакс».

«Кошт з пастаўкай у аўторак на брытанскім хабе National Balancing Point абрынуўся да 5 за тысячу кубаметраў, а на аўторак - да 65 (на мінулым тыдні кошт трымаўся на ўзроўні 5). Гэта ўжо ніжэй (без якіх-небудзь паправак на транспарт і экспартныя мыты) за кошт газу ў Расеі (у заходніх абласцях краіны)», - гаворыцца ў публікацыі.

На галандскай TTF у аўторак кошт газу з пастаўкай складае $69,4 за тысячу кубоў у параўнанні з сярэднім коштам $76 на мінулым тыдні.

Апошнія навіны