BE RU EN

Берасцейская гарадская лякарня перапоўненая заражанымі каранавірусам

  • 16.05.2020, 21:26

За дзень паступае да 50 пацыентаў.

У Цэнтральнай гарадской лякарні Берасця ляжыць блізу 600 пацыентаў з пнэўманіямі. Пра гэта паведамляе zarya.by са спасылкай на галоўнага лекара ўстановы аховы здароўя Алега Вялічку.

У сярэднім паступае ад 30 да 50 пацыентаў штодзень.

- У 3-й дэкадзе красавіка некаторыя аддзяленні шпіталю былі перапрафіляваныя на дапамогу хворым з пнэўманіяй з Берасця і Берасцейскага раёна. Такая пастанова была прынятая, каб засяродзіць хворых у адным месцы, улічваючы, што сярод іх ёсць выпадкі, выкліканыя вірусам COVID-19. Гэтыя аддзяленні былі названыя інфекцыйнымі і ўводзіліся спакваля, пры патрэбе. На сёння пад лячэнне пнэўманіі ў нашай лякарні абсталявана 680 ложка-месцаў, - адзначыў галоўны лекар.

Апошнія навіны