На металургічным заводзе, дзе працуе большая частка Жлобіна, успышка COVID-19
- 18.05.2020, 20:54
Заражаныя таксама выяўленыя ў бальніцы і каледжы Жлобіна.
Успышка каранавіруса ў Жлобіне. Заражаныя выяўленыя на Беларускім металургічным заводзе, у лякарні і Металургічным каледжы, піша тэлеграм-канал «Баста».
«Горад Жлобін. Толькі што, пры мне, у аддзяленні дзіцячай бальніцы лекарка запрасіла два экспрэс-тэсты, адпраўляюць на Гомель. Пры гэтым, у аддзяленні ўжо ёсць дзіця з выяўленым Covid-19. Дзеці ляжаць з бацькамі, якія цяпер кантакты першага ўзроўню.
На Беларускім металургічным заводзе, на якім працуе большая частка насельніцтва Жлобіна, таксама выяўлены захварэлыя», - паведамляе чытач.
«Жлобінскі дзяржаўны металургічны каледж 8 траўня адправілі на дыстанцыйнае навучанне, бо быў пацверджаны Covid-19 у аднаго з навучэнцаў, якія знаходзяцца на практыцы на БМЗ. Шэсць кантактаў першага ўзроўню. Навучэнец - іншагародні, пражываў у інтэрнаце. Яго дыягназ не пацверджаны, з 19 траўня заняткі часткова адновяцца
Ёсць адзін работнік з пацверджаным каранавірусам, двое - з тэмпературай дома, тэсты ў іх не бралі. Муж адной з іх на працы», - піша супрацоўнік каледжа.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.