BE RU EN

«Прэміі за фальсіфікацыі вылезуць бокам»

  • 31.05.2020, 20:33

Беларус заклікаў працаўнікоў бюджэтнай сферы не ўдзельнічаць у фальсіфікацыях уладаў.

Мужчына на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай эмацыйна звярнуўся да работнікаў бюджэтнай сферы і заклікаў іх не чыніць чарговыя злачынствы, піша прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

- Хачу зрабіць зварот да настаўнікаў, лекараў, бюджэтнікаў. Зразумейце правільна, калі вы будзіце займацца прымусам, то гэта ж нават цяпер усё ў інтэрнэт выкладваецца. Паверце, той зароблены кавалак, што вы лічыце (прэміі, матэрыяльная дапамога) - ён не палезе вам у горла, а вылезе бокам для вашых дзяцей, вашых сваякоў. Не бойцеся! Выходзьце і выказвайце сваё меркаванне, прыязджайце на пікеты.

Усе кіраўнікі, такія як дырэктары, намеснікі, завучы, спадарства, што вы робіце! Вас напаткае ўсё адно кара, няхай не людская, але божая.

Заўважце, цяпер у інтэрнэце ўжо поўна інфармацыі аб гэтых злачынцах, якія затрымлівалі Сяргея Ціханоўскага, пра гэту жанчыну. Гэта ж усё за дзень стала вядома. Так што, паверце, і да вас дойдзе таксама.

Не бойцеся! Стоп прусак!

Апошнія навіны