Італія стала другой краінай Еўропы, дзе ад эпідэміі загінула больш за 30 тысяч чалавек
- 8.05.2020, 21:48
Толькі за апошні дзень у краіне ад каранавіруса памерлі сотні чалавек.
Італія стала другой краінай Еўропы, дзе ад каранавіруса загінулі больш за 30 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на апошнія звесткі Дэпартамента сацыяльнай абароны Італіі.
За апошні дзень ад каранавіруса ў Італіі памерлі 243 хворых, агульная колькасць памерлых узрасла да 30 201.
Нагадаем, у аўторак адзнаку ў 30 тысяч памерлых перасекла Велікабрытанія. У Гішпаніі паводле вынікаў апошніх дзён колькасць загінулых ад віруса складае 26 299 чалавек.
З пачатку эпідэміі, у Італіі зарэгістравалі 217 185 пацверджаных выпадкаў каранавіруса.