Новыя выпадкі COVID-19 выяўленыя ў навучальных установах Магілёўскай вобласці
- 11.06.2020, 21:08
Каранавірус знойдзены ў вучылішчах, ліцэях і гімназіях.
Каранавірус знойдзены ў Бабруйскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву, Чэрыкаўскім дзяржаўным прафесійным ліцэі №11 і ў Краснапольскай гімназіі.
«Заражэнне ў Бабруйскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву. Каранавірус выяўлены ў 16 навучэнцаў», - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!».
«Успышка каранавіруса ў Чэрыкаўскім дзяржаўным прафесійным ліцэі №11. Заражэнне выяўлена ў выкладчыкаў і ў вучняў. Дзве групы - на карантыне», - паведамляе падпісант.
«Настаўніца Краснапольскай гімназіі захварэла, у яе каранавірус, клас - кантакт першай асобы, усе як працавалі, так і працуюць», - піша чытач.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.