«Вызваляй Сяргея, сядай у гэты самалёт і ляці куды-небудзь!»
- 13.06.2020, 14:12
Пра што кажуць менчукі на пікетах за кандыдатаў пратэсту.
Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў некалькі цытатаў з выступленняў менчукоў на перадвыбарных пікетах:
«Не хочам мы больш! 26 гадоў, гэта ўжо край! Сядай ты ў гэты самалёт і ляці куды-небудзь! І нічога не трэба – ні турмы, ні судоў. Проста ляці адсюль. Ляці адсюль, Саша!»
«З маіх сяброў нікога не ведаю, [хто за Лукашэнку падпісаўся]. Вельмі шмат каго ведаю, за Лукашэнку – увогуле нікога няма».
«Я хачу, каб ён сышоў. Ён сказаў: папрасіце, і ён сыдзе. Я прашу: сыходзь!»
«Вызваляй Сержука. Адтуль, дзе ён знаходзіцца. Стоп прусак!»
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.