BE RU EN

Чатыры краіны ЕЗ уклалі дамову на набыццё вакцыны ад каранавіруса

  • 13.06.2020, 19:59

Дамову ўклалі з канцэрнам AstraZeneca аб вытворчасці не як 300 мільёнаў доз патэнцыйнай вакцыны.

Нямеччына, Францыя, Італія і Нідэрланды аб'ядналіся ў альянс з мэтай супольнага забеспячэння вакцынай ад каранавіруса ўсіх краін ЕЗ пасля таго, як прэпарат будзе створаны. Цяпер вядуцца перамовы з некалькімі кампаніямі, якія вядуць распрацоўку прэпаратаў, заявіла ў суботу, 13 чэрвеня, міністэрства аховы здароўя ФРГ, піша “Нямецкая хваля”.

Гэтыя чатыры краіны ўклалі дамову аб пастаўках вакцыны ад каранавіруса краінам З з брытанска-швэдскім фармацэўтычным канцэрнам AstraZeneca, які працуе над стварэннем медыкамента супольна з Оксфардскім універсітэтам. Пасля таго як прэпарат будзе гатовы да ўжывання, канцэрн павінен будзе паставіць краінам Еўразвязу не менш як 300 мільёнаў дозаў.

Пагадненне аб вытворчасці вакцыны неабходна ўкласці яшчэ да яе стварэння

"Многія краіны свету ўжо заручыліся вакцынай, Еўропа яшчэ не", - заявіў кіраўнік нямецкага Міністэрства аховы здароўя Енс Шпан (Jens Spahn), паказаўшы, што каардынаваныя дзеянні групы еўрапейскіх краін падчас крызісу апынуцца карыснымі для ўсіх чальцоў ЕЗ. Ён таксама паведаміў, што ў будучыні краіны Еўразвязу і Еўракамісія маюць намер яшчэ хутчэй дзейнічаць у крызісных сітуацыях.

Каб вакцына ад каранавіруса SARS-CoV-2, які выклікае пнеўманію COVID-19, была ў распараджэнні краін ужо праз кароткі час пасля яе рэгістрацыі, неабходна ўжо цяпер скласці пагадненні аб яе вытворчасці, адзначаецца ў заяве міністэрства аховы здароўя ФРГ.

У сваю чаргу міністр аховы здароўя Італіі Рабэрта Спэранца назваў стварэнне альянсу з трыма краінамі ЕЗ "важным першым крокам наперад". "Толькі з дапамогай вакцыны мы, нарэшце, пераможам COVID-19", - напісаў ён у Twitter.

Апошнія навіны