BE RU EN

У Беларусі з аптэк канфіскуюць адзін з лекаў для дыябетыкаў

  • 13.06.2020, 20:16

Такую пастанову 10 чэрвеня прыняло Міністэрства аховы здароўя.

У Беларусі з аптэк канфіскуюць прэпарат для дыябетыкаў, які змяшчае высокі ўзровень небяспечнага рэчыва. Такую пастанову 10 чэрвеня прыняло Міністэрства аховы здароўя, піша tut.by.

Экспэрты ацэньвалі ўзровень генатаксічнага дамешку N-нітразадыметыламіна, які мае магчыма канцэрагенныя ўласцівасці на падставе вынікаў даследаванняў на жывёлах, у медфармінзмяшчальных леках, якія знаходзяцца ў абарачэнні ў Беларусі.

У прэпаратах нямецкай вытворчасці МЕТФАГАМА 1000 і МЕТФАГАМА 850 было выяўлена перавышэнне ўтрымання небяспечнага рэчыва. Самі лекі з'яўляецца гіпаглікемічных сродкам, які ўжываецца пры цукровым дыябеце.

Цяпер прэпарат будзе канфіскаваны з абарачэння, адпаведную пастанову падпісала намесніца міністра аховы здароўя - галоўная санітарная лекарка Наталля Жукава.

Апошнія навіны