BE RU EN

Беларус, які збірае подпісы за Ціханоўскую: Стала цяжка сядзець на месцы

  • 13.06.2020, 21:58

Чара трывання народа перапоўнілася.

Belsat.eu ананімна пагаварыў з беларусам, які збірае подпісы на пікетах Святланы Ціханоўскай:

- Месяцы два-тры таму ўбачыў канал «Краіна для жыцця». Змест мне спадабаўся, зачапіла. Апошняй кропляй стала, калі з'явілася сітуацыя з каранавірусам. Калі ўбачыў, што ў нас багата людзей памірае, стала цяжка сядзець на месцы. Я зразумеў, што ўлады абыякавыя да людзей. Планаваў, што збяру подпісы папросту са свайго асяродку, але ў ім людзі збольшага пасіўныя. Тады я выйшаў на пікет.

У выніку я лепш пачаў разумець, як гэта адбываецца. Табе даецца магчымасць гутарыць з людзьмі. Калі ты не задаволены цяперашняй сітуацыяй, то можаш убачыць пацверджанне сваім думкам, калі ты выходзіш на пікеты. Шмат людзей падтрымлівае тваю пазіцыю.

Апошнія навіны