Якім будзе надвор'е на тыдні
- 15.06.2020, 18:55
Прагноз надвор'я ў Беларусі на 16 - 18 чэрвеня.
16 чэрвеня варункі надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы і моцныя дажджы, паведамляе pogoda.by.
Уначы і раніцай слабы туман. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +12..+18°С, максімальная ўдзень +23..+29°С, ва ўсходніх раёнах краіны месцамі паветра прагрэецца да +30°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
17-18 чэрвеня варункі надвор'я ў нашай краіне ў асноўным будуць фармаваць цёплыя і няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Чорнага мора і з поўдня Еўрапейскай часткі Расеі.
17 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна на паўднёвым захадзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер усходняй чвэрці сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +14..+20°С, максімальная ўдзень +25..+31°С.
18 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы на паўднёвым захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +15..+20°С, максімальная ўдзень +25..+31°С.