«Я грымеў дзіцячымі кеглямі адзін аб адзін - невымоўныя адчуванні!»
- 26.06.2020, 21:14
Мянчук падзяліўся ўражаннямі ад флэшмобу салідарнасці.
Некалькі добрых парадаў з нагоды флэшмобу салідарнасці ад чытача тэлеграм-канала «Баста» з Менска.
- Сёння вельмі гарачы дзень, і ў прамым і ў пераносным сэнсе, - піша чытач. - Па-першае, вельмі горача, па-другое, я грымеў дзіцячымі кеглямі адзін аб адзін. Невымоўныя адчуванні! Дзякуй за ідэю, пайду пісаць усім, каб заўтра было яшчэ гарачэй. Вось вам мая першая парада: раскажыце пра гэта ўсім-усім! Усяму вашаму спісу кантактаў і суседзям. Каб нават бабулі ля ўваходу ў пад'езд вас падтрымалі!
Буду грымець кеглямі. Толькі, напэўна, насыплю ў іх грэчкі, каб яны былі як маракасы. Парада другая: грыміце хто чым можа, галоўнае, гучней!
El pueblo unido jamás será vencido, як кажуць у нас у асяроддзі бунтароў».
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.