BE RU EN

Жыхарка Гомеля: Пачала цікавіцца палітыкай праз стаўленне ўладаў да СOVID-19

  • 8.06.2020, 18:20

Улады маглі выратаваць многія жыцці беларусаў, але не зрабілі гэтага.

Пра гэта жыхарка Гомеля заявіла на пікеце для збору подпісаў, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Пачала цікавіцца палітыкай сёлета, калі ўзнікла праблема з каранавірусам, калі ўбачыла, як наша дзяржава ставіцца да людзей, - кажа жыхарка Гомеля на пікеце, які прайшоў 7 чэрвеня. - Чаго хачу? Сумленных і свабодных выбараў. Спадзяюся, што цяпер людзі згуртуюцца і выйдуць на вуліцу.

Што мяне абурыла у сітуацыі з каранавірусам? Фальшывая статыстыка. Гэта датычыцца і колькасці заражаных, і колькасці памерлых. У нас не скасавалі парад, спартовыя і масавыя мерапрыемствы. Гэта магло б выратаваць многія жыцці, але гэта не было зроблена».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны