Мяцежны схіігумен Сергій прапанаваў Пуціну перадаць яму ўсе паўнамоцтвы
- 12.07.2020, 19:40
Ён назваў пратэсты ў Хабараўску «першай ластаўкай».
Пазбаўлены сану расейскі схіігумен Сергій Раманаў, які ўзяў пад кантроль манастыр на Урале, прапанаваў Пуціну перадаць яму ўсе паўнамоцтвы, паведамляе «Эхо Москвы».
На відэа, якое прадставіў прадстаўнік апальнага святара Усевалад Магучоў, Сергій Раманаў заявіў, што чакае прэзідэнта РФ і патрыярха да сябе на перамовы і на пакаянне. Ён сцвярджае, што ў тры дні навядзе парадак у Расеі.
Сергій Раманаў таксама назваў пратэсты ў Хабараўску «першай ластаўкай. А ластаўкі, з ягоных словах, «па ўсёй Расеі жывуць і нават лётаюць над Крамлём».