BE RU EN

У Чашніцкім раёне каля вёскі хадзіў зубр

  • 21.07.2020, 21:48

Фотафакт.

Каля вёскі Вішковічы Чашніцкага раёна хадзіў зубр. Пры гэтым жывёла зусім не баялася людзей, якія сабраліся на яго паглядзець, піша газета «Чырвоны прамень».

Зубр зайшоў на лужок каля вёскі і спакойна гуляў паміж двума копамі сена. Жывёлу зусім не хвалявалі людзі, якія сабраліся паглядзець на нечаканага госця. Затым зубр пайшоў у лес.

фото с сайта: tut.by

Дырэктар раённай арганізацыі «Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Уладзімір Буевіч адзначыў, што гэта самец, яму, як мяркуецца, 3-4 гады. Спецыяліст растлумачыў, што часам зубры адбіваюцца ад статка і адыходзяць на 100 кіламетраў. Потым яны вяртаюцца да суродзічаў.

Зубры занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Найбольшая іх колькасць жыве ў Белавежскай пушчы.

Восенню мінулага года зубра бачылі і ў ваколіцах Талачына.

Апошнія навіны