Эксперт: Магчымае рэзкае павелічэнне курсу даляра
- 26.07.2020, 21:50
Прагноз курсу беларускага рубля на тыдзень 27–31 ліпеня.
Курс даляра на гандлі БВФБ можа паменшыцца ці вырасці на дзелі адсотка прыкладна з аднолькавай верагоднасцю. У панядзелак 27 ліпеня на адкрыцці гандлю курс даляра можа падняцца на дзелі адсотка, піша эксперт Уладзімір Тарасаў для belrynok.by.
Як і чакалася, сярэднеўзважаны курс даляра на Беларускай валютна-фондавай біржы на мінулым тыдні знізіўся: на 0,4% (да 2,3898 рубля за даляр 24 ліпеня).
У той самы час сярэднеўзважаны курс еўра нечакана павялічыўся на 1,4%, дасягнуўшы 2,7711 рубля за еўра.
Расейскі рубель за тыдзень патаннеў, але ўсяго на 0,2% – да 3,3399 беларускіх рубля за 100 расейскіх.
Пры гэтым кошт валютнага кошыка з даляра, еўра і расейскага рубля павялічыўся на 0,1%. У пачатку тыдня кошт рос, але 24 ліпеня рэзка знізіўся. Сярэднядзённы аб'ём гандлю замежнымі валютамі на БВФБ павялічыўся да 107,4 млн рублёў з 72,4 млн рублёў на папярэднім тыдні.
Прагноз курсу даляра ў дачыненні да беларускага рубля
Kурс даляра на БВФБ паводле вынікаў апошняга тыдня жніўня можа знізіцца або вырасці на 0–0,5% прыкладна з аднолькавай верагоднасцю. Але сітуацыя вельмі нявызначаная, і магчымая нечаканка з боку попыту на валюту на БВФБ, што прывядзе да рэзкага павелічэння кошту валютнага кошыка і курсу даляра.
Прагноз на панядзелак 27 ліпеня
У другой палове пятніцы 24 ліпеня курс даляра на Маскоўскай біржы павялічыўся прыкладна на 0,4% і дасягнуў 71,735 расейскага рубля за даляр.
На рынку форэкс курс еўра за названы перыяд вырас прыкладна на 0,5% – да 1,1657 даляра за еўра.
Зыходзячы з гэтых тэндэнцый, можна чакаць, што на адкрыцці гандлю на БВФБ у панядзелак 27 чэрвеня курс даляра можа падняцца на дзелі адсотка на фоне скачка курсу еўра на велічыню большую за 0,5%.