BE RU EN

У Гомелі гараць тысячы агнёў

  • 26.07.2020, 21:58

У паветры пануе атмасфера свабоды і адзінства.

У Гомелі з 20-й адбываецца агітацыйны мітынг кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Сцямнела, быццам бы натоўп павінна была схаваць цемра, але людзі ўключылі ліхтарыкі і ўсё гэта стала падобнае на сапраўдны круты канцэрт, піша тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

Відаць, што людзі атрымліваюць сапраўднае задавальненне ад магчымасці быць разам! У паветры пануе атмасфера свабоды і адзінства. Эмоцыі зашкальваюць.

Апошнія навіны