BE RU EN

Салідарнасць - наша галоўная сіла!

  • 29.07.2020, 22:30

Гучны парад салідарнасці трывае.

У Беларусі дзясяткі тысяч чалавек выходзяць на акцыі ў падтрымку перамен. У гэты ж час, працягваецца Флэшмоб салідарнасці а 19:00 у розных формах: людзі шумяць на балконах, вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі, гучна ўключаюць музыку, ладзяць вела- і аўтапрабегі. У акцыях удзельнічаюць беларусы усіх узростаў.

Яны выходзяць на вуліцу і проста шпацыруюць сваім раёнам. Запрашаюць сяброў, сваякоў, суседзяў рабіць тое ж самае.

Такім чынам беларусы праяўляюць салідарнасць з палітвязнямі і прыхільнікамі перамен. Трывае і хваля міжнароднай салідарнасці.

19:00 Менск шуміць

19:00 Сцягоў над Менскам - з кожным днём усё больш

19:00 Перамен! - у цэнтры Гародні, на беразе Нёмана

19:00 І зноў Менск. І зноў сцягі і гучная музыка з вокнаў

Апошнія навіны