BE RU EN

У Босніі і Герцагавіне ад COVID-19 памёр міністр

  • 29.07.2020, 21:22

На мінулым тыдні яго шпіталізавалі з пнэўманіяй і праблемамі дыхання.

Сёння ў Босніі і Герцагавіне памёр міністр у справах ветэранаў Салько Букварэвіч, якога раней шпіталізавалі з каранавірусам. Пра гэта паведамляе баснійскае выданне Faktor.

Міністр памёр у шпіталі Сараева, дзе лечаць хворых на каранавірус. На мінулым тыдні яго шпіталізавалі з пнэўманіяй і праблемамі дыхання. Праз некалькі дзён яго далучылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Паведамляецца, што апошнія 24 гадзіны ён знаходзіўся ў стабільным стане, але сёння ён моцна пагоршыўся.

Букварэвіч працаваў ва ўрадзе з 2015 года.

Апошнія навіны