Жыхары Веткі выйшлі на мітынг у падтрымку Ціханоўскай, нягледзячы на залеву
- 29.07.2020, 21:49
Фатафакт.
Нягледзячы на залеву з навальніцай, сёння блізу 150 жыхароў Веткі Гомельскай вобласці бяруць удзел у мітынгу ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.
На акцыі выступілі жыхары места, давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты, актывісты "Еўрапейскай Беларусі" і "Народнай Грамады".
"Нам трэба не проста прагаласаваць за Святлану Ціханоўскую, нам трэба рыхтавацца да масавага мірнага працяглага пратэсту. Улада Лукашэнкі скончылася - гэта разумеюць усе, акрамя яго самога. 9 жніўня мы пакажам гэта ўсяму свету", - сказаў адзін з удзельнікаў мітынгу.