Відэафакт: Шматтысячная калона пратэстоўцаў рухаецца на Акрэсціна
- 17.08.2020, 21:33
Наперадзе калоны ідуць святары.
Вялікая калона пратэстоўцаў накіравалася ад СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага да Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на 1-м завулку Акрэсціна, куды раней былі дастаўлены затрыманыя ўдзельнікі акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе naviny.by.
Наперадзе ідуць святары, якія пасля завяршэння дэманстрацыі маюць намер устаць як бар'ер паміж людзьмі і ЦІП.
Затрыманыя, якія выйшлі на волю з ЦІП, скардзіліся на вельмі жорсткае стаўленне да іх з боку сілавікоў.